У нас пачынаюць займацца  ад 4-6 год, але стартаваць пазней таксама магчыма.

Звычайна навучальны працэс ідзе згодна наступнай схеме:

-развіццё музычнага інтэлекту (пашыраны аналаг сальфеджыа) 2 разы на тыдзень  - заняткі па 30-45 хвілін у залежнасці ад узросту дзяцей у групах па 3-6 чалавек.

індывідуальныя заняткі на інструменце (калі дзіця ўжо распачало заняткі на інструменце) 2 разы на тыдзень.

Звычайна вучні пачынаюць с групавых заняткаў, на якіх яны атрымліваюць першыя веды аб тэорыі музыкі, потым дадаецца інструмент, аднак магчымыя і іншыя варыянты, асабліва, калі ўзрост дзіцяці дазваляе стартаваць адначасова з усімі заняткамі.

Праз шматгадовую практыку (не нашую, але мы ёй верым) высветлілася, што заняткі раз на тыдзень малавыніковыя, а больш за 2 разы на тыдзень могуць быць залішняй нагрузкай, гэта варта мець на ўвазе.

Мы даем хатнія заданні: па сальфеджыа гэта работы ў спецыяльна распрацаваных пропісах (стандартныя дапаможнікі для ўсёй сетцы школаў), на інструменце таксама трэба займацца дома. Калі ў вас пакуль няма інструмента дома, а дзіця абмірае, хоча іграць – опцыяй можа быць варыянт займацца ў памяшканні класа ў вольны час (гэта абмяркоўваецца ў вашым пэўным выпадку).