Што такое музычнае мысленне?

Музычнае мысленне, ці лепш – музычны інтэлект – паняцце шырокае. Паводле метаду Брайніна, музычнае мысленне – гэта здольнасць чуць музычны твор як цэласны, зразумелы слухачу тэкст з пэўным зместам і заканамерным развіццём так званай музычнай моввы. Здольнасці да ўспрымання музыкі ёсць у кожнага чалавека, у дзіцяці з нараджэння, аднак, каб навучыцца разумець музычную мову, якая гучыць у лепшых узорах сусветнага мастацтва, неабходна мэтанакіравана развіваць гэты навык. Гэтым і займаецца методыка Брайніна.

Заняткі паводле метаду Брайніна – гэта варыянт рускага сальфеджыа?

Заняткі паводле метаду ахопліваюць аб’ём, прыблізна раўны курсу сальфеджыа ў музшколах. Акрамя навыкаў, якія развіваюць падчас традыцыйных заняткаў – спевы па нотах, рытмізацыя, чытанне нот “з ліста”, развіццё слыху і гэтак далей – метад Брайніна ўключае актыўнае слуханне музыкі, непасрэднае знаёмства з творамі музычнай культуры, асновамі складання музыкі і граньня на фартэпіяна. Такім чынам, гэта комплексны курс, арыентаваны не толькі на знаёмства з музычнай тэарэтычнай базай, але на разуменне музыкі і яе свядомае ўспрыманне.

Што адбываецца на занятках?

Мы займаемся ў групах па 3-5 чалавек альбо асабіста. Матэрыял у розных фарматах замацоўваецца заданнямі. Гарантавана паспяховымі будуць заняткі з рэгулярнасцю 2 разы/тыдзень, у той час як заняткі  па аднаму разу на тыдзень будуць не такімі выніковымі.

Для каго распрацавана методыка – для аматараў музыкі ці для прафесіяналаў?

Сістэма Брайніна развівае навык прагназуючага ўспрымання, які адыгрывае выключна важную ролю ў разуменні і інтэрпрэтацыі музыкі, то бок рыхтуе слухача, які разумее і цікавіцца музычнай мовай. Але курс ахоплівае тэарэтычную базу, якая будзе дастатковай для таго, каб працягваць адумакацыю ў прафесійных вышэйшых установах. Таму сістэма падыходзіць і для аматараў, і для прафесіяналаў.