Калі вы пройдзеце ўвесь шматгадовы марафон музычнага навучання, вы атрымаеце атэстат аб музычнай адукацыі, які дае права працягваць навучанне ў спецыяльных музычных навучальных установах. Для гэтага прыдзецца штогод здаваць экзамены, што само па сабе можа быть добрай матывацыяй і нармальный практыкай. Аднак магчымы і варыянт навучання “для сябе”, які нічым не адрозніваецца, акрамя перыядычнага кантролю з ацэньваннем.

Варта ведаць, што любое музычнае навучанне мае на ўвазе доўгатэрміновыя перспектывы. Знаёмства з музычнай культурай і навык іграння на музычным інструменце патрабуюць высілкаў і бяруць шмат часу. Чалавек, здольны атрымліваць эстэтычнае задавальненне ад мастацтва, культурна адукаваны, звыклы да аналізу і разважанняў – рэзультат адтэрмінаваны. Аднак ёсць і прамежкавыя вынікі, якія гарантавана будуць заўважныя ўсё больш і больш па меры навучання.

Што тычыцца нашых перспектываў, то яны залежаць ад нашых вучняў і нашага энтузіязму.